Сяржук Шаліга і Марыя Астапенка. Беларускі вайб Філадэльфіі: у чым ён і пры чым тут Касцюшка і БЧБ
MP3•Thuis aflevering
Manage episode 441401692 series 2404935
Inhoud geleverd door euroradiofm. Alle podcastinhoud, inclusief afleveringen, afbeeldingen en podcastbeschrijvingen, wordt rechtstreeks geüpload en geleverd door euroradiofm of hun podcastplatformpartner. Als u denkt dat iemand uw auteursrechtelijk beschermde werk zonder uw toestemming gebruikt, kunt u het hier beschreven proces https://nl.player.fm/legal volgen.
У ЗША беларусаў здаўна жыве вельмі шмат. І Філадэльфія не выключэнне. Але і беларускасць гэтага горада праяўляецца не толькі ў колькасці беларусаў. Яшчэ там стаіць помнік Тадэвушу Касцюшку, а на Алеі сцягоў, на “беларускім слупе”, побач з лукашэнкаўскім заўсёды прымацаваны бел-чырвона-белы сцяг. А яшчэ там сапраўды актыўная дыяспара. І ініцыятывы ў іх цікавыя. Да прыкладу, ініцыятыва “Чатыры сцягі. Чатыры нацыі. Адзіны герой”. Што сёння адбываецца з дыяспарай Філадэльфіі, чым яна жыве і ці застаецца па-ранейшаму актыўнай? Якія існуюць праблемы ў дыяспары і ці атрымліваецца атрымаць падтрымку ад мясцовых уладаў? Што адбываецца з ініцыятывай “Чатыры сцягі. Чатыры нацыі. Адзіны герой”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларусаў Амерыкі, прэзідэнт Belarus Freedom Philadelphia Сяржук Шаліга і сяброўка суполкі Belarus Freedom Philadelphia, сузаснавальніца кампаніі Sokol GxP services Марыя Астапенка
…
continue reading
12053 afleveringen